У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Буйнейшая выстава сучаснага беларускага мастацтва: "Асенні салон" адкрыўся ў Мінску

Буйнейшая выстава сучаснага беларускага мастацтва: "Асенні салон" адкрыўся ў Мінску

Буйнейшая выстава сучаснага беларускага мастацтва:
5 Кст 2018

У адну з самых маляўнічых пор года – восенню – ужо чацвёрты раз расчыняе свае дзверы галерэя "Арт-Беларусь", запрашаючы гасцей на сапраўднае свята сучаснага выяўленчага мастацтва. Ва ўнікальнай атмасферы (а колькасць творчых асоб на квадратны метр проста зашкальвае), у мерным рытме жывой музыкі, які нібыта абвалаквае прастору, і, нарэшце, сярод палотнаў беларускіх мастакоў кожны наведвальнік арт-прасторы можа адкрыць для сябе толькі аднаму яму вядомыя сюжэты, загадкі, гісторыі…

Будзяць уяўленне, даюць майстар-класы, чытаюць лекцыі – вось ужо чацвёрты год арганізатары "Асенняга салона" знаёмяць мінскую публіку з сучасным беларускім мастацтвам. Акрамя таго, прадстаўленыя ў экспазіцыі работы можна набыць, дыяпазон цэн вар'іруецца ад 14 да 57 932 рублёў.

На гэты раз у залах галерэі размясцілі 124 работы (лепшае з рэкорднай колькасці – 456-ці пададзеных заявак). 70% палотнаў прымаюць удзел у салоне ўпершыню, а асобная – пазаконкурсная – праграма ўключае ў сябе творы мастацтва як з галерэй, так і з прыватных калекцый, што сведчыць аб прынцыпова новым узроўні фарміравання арт-індустрыі Беларусі.

Эстэтыка мастацтва, адукацыйныя праграмы, майстар-класы і тэатральныя пастаноўкі – чацвёрты "Асенні салон" прадаўжае развіваць арт-індустрыю Беларусі і ўлюбляць у сучасны жывапіс

"Асенні салон" у Мінску
"Асенні салон" у Мінску
"Асенні салон" у Мінску
Куратар карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка Аляксандр Зіменка
"Асенні салон" у Мінску
1 2 3 4 5      Наступная