Сумесная антытэрарыстычная трэніроўка "Адзіны шчыт-2017" прайшла 11-18 ліпеня на тэрыторыі Беларусі. Спецназаўцы дзвюх краін адпрацавалі сумесныя дзеянні ў контртэрарыстычнай аперацыі па спыненні дзейнасці незаконнага ўзброенага фарміравання. Такія мерапрыемствы даюць магчымасць удасканальваць навыкі камандзіраў у кіраванні падраздзяленнямі спецпрызначэння пры выкананні сумесных задач, выпрацоўваць у асабовага складу высокія баявыя і маральныя якасці, а таксама ўмацаваць псіхалагічную ўстойлівасць.