Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларусь памятае: праект "Кветкі Вялікай Перамогі" стартаваў у Мінску

Беларусь памятае: праект " Кветкі Вялікай Перамогі" стартаваў у Мінску

Беларусь памятае: праект
23 Крс 2019

Дыялогам пакаленняў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў старт рэспубліканскаму патрыятычнаму праекту "Беларусь памятае. Кветкі Вялікай Перамогі". Мерапрыемства прайшло ў Палацы культуры ветэранаў у Мінску. Яго ўдзельнікамі сталі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і фіналісткі рэспубліканскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна – 2019", які ўжо 26 красавіка пройдзе ў беларускай сталіцы.

Сімвал праекта – кампазіцыя, якая складаецца з яблыневага цвету ў спалучэнні з чырвона-зялёнай стужачкай, у якой кветка яблыні сімвалізуе агульнанародную радасць усіх пакаленняў беларусаў у сувязі з вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Днём Вялікай Перамогі, а каларыстыка элементаў Дзяржаўнага сцяга Беларусі падкрэслівае гістарычную значнасць усіх усенародных свят у сучасным беларускім грамадстве.

"Праект "Кветкі Вялікай Перамогі" ініцыіраваны БРСМ у 2015 годзе. Сёння ён стаў сімвалам пераемнасці пакаленняў пераможцаў і маладых сучаснікаў і перарос у сацыяльную акцыю, якая аб'яднала сотні тысяч людзей розных прафесій і ўзростаў", – расказала Юлія Зінкевіч.

Паводле яе слоў, дыялог пакаленняў прайшоўу цёплай атмасферы за шклянкай чаю. "Ветэраны падзяліліся ўспамінамі аб тым, як абаранялі і вызвалялі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, заваёўвалі Вялікую Перамогу. Атмасферу асаблівай душэўнасці сустрэчы дапамагло стварыць сумеснае выкананне папулярных ваенных песень пад баян: "Синий платочек", "Смуглянка", "Катюша" і іншых. Не абыдзецца без традыцыйных падарункаў", – адзначыла сакратар ЦК БРСМ.

Беларусь памятае: праект " Кветкі Вялікай Перамогі" стартаваў у Мінску
Удзельніцы конкурсу "Каралева Вясна-2019"
Удзельніцы конкурсу "Каралева Вясна-2019"
Беларусь памятае: праект "Кветкі Вялікай Перамогі" стартаваў у Мінску
Беларусь памятае: праект " Кветкі Вялікай Перамогі" стартаваў у Мінску
1 2 3 4      Наступная