У старшай групе (17-18 гадоў) у час практыкавання "Пад'ём па штурмавой лесвіцы ў акно трэцяга паверха вучэбнай вежы" курсант Камандна-інжынернага інстытута МНС Беларусі Дзмітрый Дубіцкі паказаў час 10,40 сек. Такім чынам, спартсмен выканаў пад'ём на 0,05 сек хутчэй, чым было зафіксавана сусветным рэкордам 2010 года.