Акрамя таго, у прысутнасці прэзідэнтаў падпісана міжурадавае пагадненне аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый. Заключаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж міністэрствамі юстыцыі Беларусі і Судана аб узаемным супрацоўніцтве.
Яшчэ адзін мемарандум падпісаны паміж Міністэрствам энергетыкі Беларусі і Міністэрствам водных рэсурсаў, ірыгацыі і электрыфікацыі Судана аб супрацоўніцтве ў галіне электраэнергетыкі.
На фота: прадстащнікі беларускай дэлегацыі – міністр замежных спраў Уладзімір Макей, міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі і міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык