Касцюковіцкая цэнтральная раённая бальніца была пабудавана для абслугоўвання пяці раёнаў Магілёўскай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Цяпер гэта адна з самых сучасных медыцынскіх устаноў вобласці, уключае ў сябе дзевяць аддзяленняў са стацыянарам на 160 месц. На ўліку ў 2016 годзе тут знаходзяцца 580 ліквідатараў аварыі на ЧАЭС, якія штогод праходзяць дыспансерызацыю.