У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | XII Міжнародны музычны фестываль Юрыя Башмета ў Мінску

Аркестр "Новая Расія" адкрыў XII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета ў Мінску

Аркестр
27 Врс 2017

Маэстра Юрый Башмет і аркестр "Новая Расія" адкрылі XII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі. Народны артыст СССР і Расіі Юрый Башмет выступіў з Дзяржаўным сімфанічным аркестрам "Новая Расія" (гэта амаль 100 чалавек), якім ён кіруе. Для беларускай публікі знакаміты калектыў падрыхтаваў праграму з лепшых твораў, яны з вялікім поспехам выконваліся па ўсім свеце. Маэстра Башмет не толькі дырыжыраваў, але і іграў сола.

XII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета праходзіць у Мінску з 27 верасня па 8 кастрычніка. Ён праводзіцца ў Беларусі штогод з 2006 года. Зарэкамендаваў сябе як адзін з важнейшых форумаў у галіне культуры, на які прыязджаюць выдатныя артысты сучаснасці. Канцэрты з поспехам праходзяць у лепшых залах.

Урачыстае адкрыццё XII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета ў Мінску
Урачыстае адкрыццё XII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета ў Мінску
Аркестр "Новая Расія" адкрыў XII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета ў Мінску
Народны артыст СССР і Расіі Юрый Башмет
Мастацкі кіраўнік фестывалю, вядомы беларускі піяніст і дырыжор Расціслаў Крымер
1 2 3      Наступная