У Гродне 10 снежня ўключылі ілюмінацыю на алеі крэатыўных ёлак. Алея размясцілася ў парку імя Жылібера. Ужо некалькі гадоў прадпрыемствы і арганізацыі горада прадстаўляюць сваё бачанне таго, як павінна выглядаць галоўная навагодняя прыгажуня.