У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

9 Врс 2016

За тры дні ў датэрміновым галасаванні на выбарах у Палату прадстаўнікоў прынялі ўдзел 16,71 працэнта выбаршчыкаў

За тры дні ў датэрміновым галасаванні на выбарах у Палату прадстаўнікоў прынялі ўдзел 16,71 працэнта выбаршчыкаў

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За тры дні (6, 7 і 8 верасня) у датэрміновым галасаванні на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання прынялі ўдзел 16,71 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы. Такія даныя апублікаваны сёння на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, у Брэсцкай вобласці прагаласавалі 14,10 працэнта выбаршчыкаў, у Віцебскай - 18,07 працэнта, Гомельскай - 19,07 працэнта, Гродзенскай - 16,23 працэнта.

У Мінскай і Магілёўскай абласцях за час датэрміновага галасавання на ўчасткі прыйшлі 15,71 працэнта і 18,76 працэнта электарату адпаведна, у горадзе Мінску - 15,66 працэнта ад агульнага спісачнага складу.

На участках, створаных за межамі краіны, прагаласавалі ўжо 15,46 працэнта выбаршчыкаў.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня. Аддаць свой голас на карысць таго ці іншага кандыдата змогуць у агульнай колькасці 6 990 696 грамадзян краіны. Датэрміновае галасаванне прадоўжыцца да 19.00 10 верасня. Прагаласаваць датэрмінова могуць выбаршчыкі, якія ў асноўны дзень выбараў не будуць знаходзіцца па месцы жыхарства. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання не патрабуецца. У тым ліку прагаласаваць датэрмінова (па мясцовым часе) могуць беларускія грамадзяне, якія знаходзяцца за межамі краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс