Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

18 Jul 2016

Вакульчык адзначае высокую актыўнасць парламенцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць даволі актыўна. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык па выніках даклада кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У цэлым сітуацыя ў нашай краіне застаецца даволі стабільнай і спакойнай. Праводзіцца перадвыбарная кампанія. Кіраўніку дзяржавы даложана, што даволі высокая актыўнасць штабоў прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты па зборы подпісаў, арганізацыі работы пікетаў. У штатным рэжыме працуюць выбарчыя камісіі", - заявіў Валеры Вакульчык.

Разам з тым, ён адзначыў, што назіраецца даволі нізкі ўзровень інтарэсу грамадзян Беларусі да прэтэндэнтаў з прадстаўнікоў розных апазіцыйных структур. "У іх узнікаюць сур'ёзныя праблемы са зборам подпісаў з улікам нізкага інтарэсу да іх з боку грамадзян Беларусі", - сказаў старшыня КДБ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі