Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

8 Sep 2016

У тэледэбатах у Беларусі прынялі ўдзел 227 кандыдатаў у дэпутаты

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У тэледэбатах прынялі ўдзел 227 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання. Такія даныя размешчаны на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.

Найбольшую актыўнасць у гэтай частцы перадвыбарнай агітацыі праявілі сталічныя кандыдаты. У Мінску ўдзел у тэледэбатах прынялі 80 прэтэндэнтаў на месцы ў парламенце. Потым ідуць Віцебская і Магілёўская вобласці - 45 і 43 чалавекі адпаведна. Менш за ўсё ўдзельнікаў тэледэбатаў сярод кандыдатаў у дэпутаты было ў Мінскай вобласці - 8 чалавек.

Што датычыцца выступленняў на дзяржаўных радыё і тэлебачанні, то такой магчымасцю, паводле даных ЦВК, скарысталіся 380 і 416 кандыдатаў у дэпутаты адпаведна. Сталічныя прэтэндэнты на дэпутацкія партфелі і тут былі найбольш актыўнымі. Па дзяржаўным радыё ў Мінску выступілі 102 кандыдаты ў дэпутаты, па тэлебачанні - 105. У астатніх рэгіёнах колькасць кандыдатаў, якія прадставілі свае перадвыбарныя праграмы на радыё, вагаецца ад 56 да 39, на тэлебачанні - ад 62 да 44.

Перадвыбарная агітацыя ў Беларусі завяршаецца 10 верасня. У гэты ж дзень заканчваецца датэрміновае галасаванне, якое пачалося 6 верасня. Асноўны дзень галасавання назначаны на 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі