Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

30 Жнв 2016

У перадвыбарнай гонцы ў Беларусі засталося 495 кандыдатаў у дэпутаты

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У перадвыбарнай гонцы ў Беларусі засталося 495 кандыдатаў у дэпутаты. Аб гэтым сведчаць даныя Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.

Свае кандыдатуры знялі 30 прэтэндэнтаў на месца ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання. Першапачаткова рэгістрацыю прайшоў 521 кандыдат у дэпутаты на парламенцкую пасаду, пазней яшчэ чацвёра абскардзілі свой кандыдацкі статус (трое былі зарэгістраваны па рашэннях судоў і яшчэ адзін - па рашэнні абласной камісіі).

Цяпер 315 кандыдатаў у дэпутаты (63,6 працэнта ад агульнай колькасці) складаюць прадстаўнікі палітычных партый. Сярод прэтэндэнтаў 115 жанчын, 52 грамадзяніны ва ўзросце да 30 гадоў, 28 чалавек з'яўляюцца дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў дзеючага склікання, 35 - дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Паводле інфармацыі ЦВК, сярод прычын, што кандыдаты, якія зняліся з выбараў, пазначаюць у якасці асноўных, сямейныя абставіны, стан здароўя і асаблівасці работы.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пройдуць 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі