Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

12 Ліс 2019

У Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах

У Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання пачынаецца 12 лістапада ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з каляндарным планам выбараў прагаласаваць датэрмінова можна будзе па 16 лістапада ўключна. Выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

У Беларусі на выбарах утвораны 5 831 выбарчы ўчастак. Датэрміновае галасаванне не будзе праводзіцца на тых, што створаны ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і ў іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ва ўмовах стацыянара.

Прагаласаваць датэрмінова маюць права выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы свайго жыхарства. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці на выбарчы ўчастак у дзень выбараў не патрэбна.

Паводле даных ЦВК, у Беларусі і за яе межамі налічваецца амаль 6,9 млн выбаршчыкаў.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі