Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

16 Врс 2016

ЦВК прагаласавала за рэгістрацыю выбраных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам сёння на пасяджэнні прагаласаваў за рэгістрацыю выбраных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Членамі камісіі прыняты праект адпаведнай пастановы і тым самым зарэгістраваны дэпутаты, выбраныя грамадзянамі 11 верасня па 110 акругах.

Акрамя таго, на пасяджэнні падведзены вынікі выбараў у верхнюю палату беларускага парламента. Як адзначыў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, выбары членаў Савета Рэспублікі прайшлі ў поўнай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам. Само галасаванне адбылося на працягу аднаго дня (13 верасня), а падрыхтоўчая работа вялася на працягу адведзенага Выбарчым кодэксам часу. У пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню ў абласцях і горадзе Мінску прынялі ўдзел, як і патрабуецца ў адпаведнасці з законам, больш як палавіна ад агульнай колькасці дэпутатаў, выбраных у адпаведныя Саветы базавага ўзроўню і Мінскі гарсавет.

Такім чынам, 13 верасня выбрана па 8 членаў Савета Рэспублікі ад кожнага рэгіёна і горада Мінска, усяго ж - 56 сенатараў. Цэнтрвыбаркам таксама прыняў адпаведную пастанову аб рэгістрацыі выбраных членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі