Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

4 Кст 2019

ЦВК: прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў ва ўчастковых камісіях больш за 55 працэнтаў

ЦВК: прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў ва ўчастковых камісіях больш за 55 працэнтаў

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі завершана фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. Прадстаўнікоў палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў у іх 55,1 працэнта. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

У Беларусі сфарміравана 5785 участковых камісій, у іх будуць задзейнічаны больш за 63,6 тыс. чалавек. З іх крыху больш за 35 тыс. вылучаліся ад грамадскіх аб'яднанняў, у тым ліку ад партый амаль 3,8 тыс. чалавек (5,9 працэнта). Найбольш шырока сярод грамадскіх арганізацый ва ўчастковых выбаркамах будуць прадстаўлены прафесійныя саюзы - амаль 9 тыс. (14,1 працэнта ад агульнай колькасці ўсіх членаў камісій). У лідарах таксама Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" і Беларускі саюз жанчын - больш за 4,5 тыс. (7,1 працэнта) і прыкладна 4,4 тыс. чалавек (6,9 працэнта) адпаведна.

Што датычыцца партый, то больш за ўсё ў складзе ўчастковых камісій членаў РППС (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці) - амаль 1,1 тыс. чалавек (1,72 працэнта ад агульнай колькасці). Далей ідуць КПБ і Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя. Камуністаў ва ўчастковых выбаркамах будуць прадстаўляць 882 чалавекі (1,39 працэнта), сацыяльна-спартыўную партыю - 634 (1 працэнт).

Акрамя таго, у склад участковых камісій уключаны тыя, хто вылучаўся ад грамадзян шляхам падачы заяў, такіх прыблізна 21,6 тыс. чалавек (33,9 працэнта ад агульнай колькасці) і прадстаўнікі працоўных калектываў - амаль 7 тыс. (11 працэнтаў).

Паводле статыстыкі ЦВК, працаваць ва ўчастковых камісіях будуць у асноўным жанчыны, іх 72,4 працэнта. Маладых людзей да 30 гадоў будзе 7,4 працэнта, дзяржаўных служачых - 3,5 працэнта.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў у Беларусі назначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - на 7 лістапада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі