Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

12 Врс 2016

ЦВК прааналізуе прапановы міжнародных наглядальнікаў па выніках выбараў і прадставіць даклад Прэзідэнту

ЦВК прааналізуе прапановы міжнародных наглядальнікаў па выніках выбараў і прадставіць даклад Прэзідэнту

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК прааналізуе прапановы міжнародных наглядальнікаў па выніках парламенцкіх выбараў у Беларусі і з улікам гэтага прадставіць даклад Прэзідэнту. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прааналізуем правапрымяняльную практыку, якая мела месца, прааналізуем тыя прапановы, якія выкажуць міжнародныя наглядальнікі. З улікам гэтага будзе прадстаўлены адпаведны даклад кіраўніку дзяржавы", - адзначыла старшыня ЦВК.

Пры гэтым яна звярнула ўвагу, што Цэнтрвыбаркам - гэта правапрымяняльны орган, які не мае права выступаць як суб'ект заканадаўчай ініцыятывы. "Тое, што даручыць Прэзідэнт Цэнтральнай камісіі ў якасці заканадаўчых прапаноў (гэта будзе, зразумела, потым апрацавана спецыялістамі), тое і ўвойдзе ў чарговы закон", - растлумачыла Лідзія Ярмошына.

На ўдакладняльнае пытанне наконт колькасці рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ, якія былі выкананы пасля папярэдніх выбараў, яна адказала: "Самае галоўнае - дзейнічаць у тым ключы, які рэкамендуе АБСЕ. Думаю, што значная частка галоўных рэкамендацый АБСЕ ўсё ж такі была выканана ў той ці іншай меры - у выглядзе правапрымяняльнай практыкі, рэкамендацый Цэнтральнай камісіі". Лідзія Ярмошына ў тым ліку адзначыла свабодны дух вядзення перадвыбарнай агітацыі, які таксама быў практыкай парламенцкай кампаніі, што прайшла.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі