Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

17 Май 2016

Сістэма галасавання для інвалідаў па зроку будзе скарэкціравана на парламенцкіх выбарах

Сістэма галасавання для інвалідаў па зроку будзе скарэкціравана на парламенцкіх выбарах

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэма галасавання для інвалідаў па зроку будзе скарэкціравана на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах. Аб гэтым паведаміў сёння сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Лазавік адзначыў, што практыка галасавання інвалідаў па зроку шырока прымянялася ў Беларусі ў час прэзідэнцкіх выбараў у 2015 годзе, аднак на парламенцкіх выбарах яна будзе крыху падкарэкціравана. На прэзідэнцкіх выбарах выдаваліся бюлетэні, да якіх Цэнтральная камісія заказвала трафарэты. Акрамя таго, на ўчастках знаходзіліся надрукаваныя шрыфтам Брайля растлумачальныя матэрыялы для людзей са слабым зрокам і сляпых. "Але на прэзідэнцкіх выбарах па ўсёй рэспубліцы адны і тыя ж кандыдаты. Цяпер у нас 110 акруг, у кожнай акрузе будуць свае кандыдаты, і вырабіць матэрыялы шрыфтам Брайля для кожнай акругі вельмі праблематычна і затратна. Таму вырашылі гэту практыку звузіць", - сказаў сакратар ЦВК.

Такім чынам, паводле яго слоў, на кожным выбарчым участку будзе знаходзіцца спецыяльны трафарэт, па якім змогуць галасаваць інваліды па зроку, а растлумачэнні ў вуснай форме дадуць члены выбарчых камісій. Акрамя таго, грамадзяне са слабым зрокам змогуць скарыстацца павелічальным шклом - прачытаць бюлетэнь і самастойна запоўніць яго ў кабіне для галасавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі