Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

17 Ліс 2019

Сямашка: новы парламент павінен сумясціць вопыт і новыя ідэі

Сямашка: новы парламент павінен сумясціць вопыт і новыя ідэі

17 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка разам з жонкай першымі сёння роўна ў 8 гадзін раніцы прагаласавалі на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на ўчастку, размешчаным у Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе дыппрадстаўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Каменціруючы журналістам свой выбар, пасол выказаў надзею, што новы дэпутацкі корпус сумесціць у сабе вопыт і новыя ідэі. "Новы склад парламента павінен стаць сплавам людзей, якія працавалі ўжо ў ім, і тых, хто прыйдзе з новымі ідэямі і ініцыятывамі", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Ён падкрэсліў, што парламенцкія выбары - заўсёды сур'ёзнае і важнае мерапрыемства для беларускай дзяржавы. "Мы можам канстатаваць, што намаганнямі Нацыянальнага сходу шасці скліканняў была створана заканадаўчая база Беларусі, і наша дзяржава адбылася ў палітычным, эканамічным і сацыяльным плане, - адзначыў пасол. - З іншага боку, гэта заканадаўчая база стала асновай для ўваходжання Беларусі ў інтэграцыйныя аб'яднанні і стварэння новых".

Дыпламат заўважыў, што выбары праходзяць у спакойнай абстаноўцы ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам. "Што датычыцца ўчастка ў Маскве - тут таксама ўсё ідзе нармальна", - паведаміў ён. На маскоўскім участку ў дні датэрміновага галасавання прагаласавалі больш за 20 працэнтаў унесеных у спісы выбаршчыкаў. "Гэта сведчыць аб тым, што для грамадзян парламенцкія выбары - важная падзея", - рэзюмаваў Уладзімір Сямашка.

Акрамя Масквы галасаванне на тэрыторыі Расіі праходзіць таксама ў Санкт-Пецярбургу і Калінінградзе. У выбарчыя спісы на размешчаных у Расіі ўчастках унесены прозвішчы беларускіх грамадзян, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Расіі. Аднак прагаласаваць тут могуць і тыя грамадзяне Беларусі, якія ў дзень выбараў па тых ці іншых прычынах часова апынуліся на тэрыторыі Расіі: іх прозвішчы ўносяцца ў спісы дадаткова на падставе дакументаў, што засведчваюць асобу і пацвярджаюць прыналежнасць да беларускага грамадзянства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі