Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

16 Чэр 2016

Палата прадстаўнікоў вызначыла міжпарламенцкія арганізацыі для маніторынгу выбараў

Палата прадстаўнікоў вызначыла міжпарламенцкія арганізацыі для маніторынгу выбараў

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі вызначыла міжпарламенцкія арганізацыі, якія будуць запрошаны для маніторынгу выбараў 11 верасня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў яе спікер Уладзімір Андрэйчанка, на выбарах, як правіла, працуе вялікая колькасць міжнародных наглядальнікаў. Міністэрства замежных спраў прапанавала ўжо БДІПЧ АБСЕ і Выканаўчаму камітэту СНД накіраваць у Беларусь сваіх наглядальнікаў. Аналагічнае запрашэнне падрыхтуе і Палата прадстаўнікоў. Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, у гэтым годзе для назірання за электаральнай падзеяй будуць запрошаны МПА СНД, Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, ПА АБСЕ, ПА АДКБ. Таксама плануецца запрасіць ПАСЕ.

"Галоўная наша задача - дапамагчы арганізаваць работу замежных наглядальнікаў такім чынам, каб яны змаглі аб'ектыўна ацаніць сітуацыю ў краіне, наглядна пераканаліся ў тым, што выбары ў нас праходзяць спакойна, адкрыта і дэмакратычна, у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам. Вопыт работы з наглядальнікамі ў нас ёсць, у бліжэйшы час прадумаем арганізацыйны план на гэты год", - сказаў спікер.

Уладзімір Андрэйчанка выказаў меркаванне, што аб'ектыўнасці міжнароднай ацэнкі выбараў будзе садзейнічаць прынятае нядаўна Цэнтрвыбаркамам рашэнне, накіраванае на павышэнне празрыстасці выбарчага працэсу. Акрамя таго, старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаў меркаванне, што дэпутатам неабходна максімальна задзейнічаць кантакты з замежнымі калегамі - для пашырэння міжпарламенцкага супрацоўніцтва, выкарыстання інструментаў парламенцкай дыпламатыі для абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі.

Што датычыцца запрашэння для маніторынгу прадстаўнікоў Еўрапейскага парламента, Міністэрства замежных спраў разглядае гэта пытанне. Як адзначалася на пасяджэнні, яно будзе разгледжана пазней.

Дакладная колькасць наглядальнікаў на выбарах 11 верасня стане вядома пазней, аднак калі кіравацца прыкладам кампаніі 2012 года, гэта можа быць каля 600-700 міжнародных удзельнікаў маніторынгу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі