Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

25 Жнв 2016

Мусіенка: Перадвыбарная агітацыя ў Беларусі на гэты раз праходзіць больш ажыўлена і цікава

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перадвыбарная агітацыя ў Беларусі ў бягучым годзе праходзіць больш ажыўлена і цікава ў параўнанні з папярэднімі парламенцкімі выбарамі. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў кіраўнік аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка.

Кіраўнік EcooM звярнуў увагу, што перадвыбарная агітацыя ў Беларусі набывае новыя цікавыя формы, з'явіліся, напрыклад, білборды з кандыдатамі ў дэпутаты. У сваіх перадвыбарных праграмах прэтэндэнты на месца ў парламенце імкнуцца ўзнімаць надзённыя праблемы акруг, чые інтарэсы яны маюць намер прадстаўляць. Ідзе актыўная агітацыя на вуліцах, кандыдаты праводзяць сустрэчы ў працоўных калектывах. Усё гэта робіць выбарчую кампанію больш жывой і цікавай, лічыць Сяргей Мусіенка.

У ходзе кампаніі з перадвыбарнай гонкі зняўся 21 кандыдат. Сяргей Мусіенка адзначыў, што, з аднаго боку, гэта можа сведчыць аб прымяненні выбарчай тэхналогіі. "З іншага боку, чалавек мог рэальна ацаніць свае магчымасці, зразумець, што гэта не яго. Пераацэнка сваіх магчымасцей, здольнасцей прывяла да таго, што людзі здымаюць свае кандыдатуры. І гэта таксама добра, таму што потым не будзе дэпутата, які не будзе ведаць, навошта ён прыйшоў у парламент", - рэзюмаваў эксперт.

Перадвыбарная агітацыя ў Беларусі прадоўжыцца па 10 верасня. На гэты момант на дэпутацкія партфелі прэтэндуюць 504 кандыдаты. Парламенцкія выбары назначаны на 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі