У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

5 Жнв 2016

Мясніковіч: Работа дэпутата - напружаная праца, і папулізму тут быць не павінна

Мясніковіч: Работа дэпутата - напружаная праца, і папулізму тут быць не павінна

5 жніўня, Магілёў /Вольга Емяльянава - БЕЛТА/. Работа дэпутата - гэта цяжкая, напружаная праца, і папулізму тут быць не павінна. Такое меркаванне выказаў журналістам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч. Ён прымаў удзел у адкрыцці форуму "Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва Магілёўскай і Бранскай абласцей у сферы маладзёжнай палітыкі ў рамках Саюзнай дзяржавы", які праходзіць у Магілёве з 4 па 5 жніўня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Канкурэнцыя на месца ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі вялікая. Выбаршчыкам будзе цікава, паколькі кожны кандыдат у дэпутаты будзе імкнуцца максімальна паказаць, на што ён здольны, адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, работа дэпутата не простая і не прымае ўсялякую галаслоўнасць у палітыцы. Нарматыўна-прававыя і заканадаўчыя акты - высокая адказнасць. Гэта дакументы, якія будуць працаваць шмат гадоў, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. Усё павінна быць выверана, збалансавана, каб стварыць максімальныя ўмовы для функцыянавання сацыягуманітарнай і гаспадарчай дзейнасці.

"Калі нехта думае, што можна атрымаць дэпутацкае крэсла на хвалі папулізму, ён памыляецца, - запэўніў старшыня Савета Рэспублікі. - Беларускі народ не прагаласуе. Патрэбны канкрэтныя дзеянні, багаж прафесійных дасягненняў і жыццёвы вопыт, а таксама бачанне таго, як трэба арганізаваць работу з калегамі, каб павысіць дабрабыт народа".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс