Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

9 Sep 2016

Маніторынгавая місія ПАСЕ пачынае работу на парламенцкіх выбарах у Беларусі

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маніторынгавая місія Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы пачынае маніторынг парламенцкіх выбараў у Беларусі. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце ПАСЕ, паведамляе БЕЛТА.

Дэлегацыя ПАСЕ на чале з Гізелай Вурм (Аўстрыя) будзе знаходзіцца ў Беларусі да 12 верасня. У ходзе назірання за электаральнай падзеяй місія будзе каардынаваць работу з калегамі з БДІПЧ АБСЕ і ПА АБСЕ.

Плануецца, што за час маніторынгу прадстаўнікі ПАСЕ сустрэнуцца з лідарамі і ўдзельнікамі палітычных партый, старшынёй Цэнтрвыбаркама, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і сродкаў масавай інфармацыі.

На гэты момант ад ПАСЕ для работы на выбарах акрэдытавана 19 наглядальнікаў. Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі