Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

12 Врс 2019

Лукашэнка замежным паслам: парламенцкія выбары ў Беларусі будуць адпавядаць сусветным стандартам

Лукашэнка замежным паслам: парламенцкія выбары ў Беларусі будуць адпавядаць сусветным стандартам

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць у адпаведнасці з патрабаваннямі агульнапрынятых сусветных стандартаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пачатак вашай місіі супадае з важнай палітычнай падзеяй у краіне - маючымі адбыцца парламенцкімі выбарамі. І вы зможаце асабіста пераканацца, што электаральная кампанія пройдзе ў строгай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і патрабаваннямі агульнапрынятых сусветных стандартаў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да дыпламатаў.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што Захад заўсёды папракаў Беларусь у сумных электаральных кампаніях. Аднак, на думку Аляксандра Лукашэнкі, нават у першыя дні збору подпісаў "ужо вельмі весела".

"Упэўнены, што, які выбар ні зрабіў бы беларускі народ на карысць тых ці іншых кандыдатаў, гэта будзе выбар курсу на далейшае будаўніцтва суверэннай дзяржавы, эвалюцыйнае развіццё і прымнажэнне нашых дасягненняў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі