Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

4 Жнв 2016

Лукашэнка: Выбарчая кампанія ў Беларусі ідзе спакойна

Лукашэнка: Выбарчая кампанія ў Беларусі ідзе спакойна

4 жніўня, Браслаўскі раён /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Выбарчая кампанія ў Беларусі ідзе спакойна, заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнікі СМІ пацікавіліся ў кіраўніка дзяржавы, чаго ён чакае ад кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, а таксама як ацэньвае дзейнасць парламента. "Аб станоўчым у дзейнасці нашага парламента я нядаўна гаварыў у Пасланні беларускаму народу і парламенту. Тады я выказаў удзячнасць дэпутатам, якія працавалі апошнія чатыры гады", - нагадаў Прэзідэнт. Ён таксама выказаў меркаванне, што "найлепшая якасць нашага парламента, што там працуюць прафесіянальна, спакойна, без крыкаў".

Парламент - гэта людзі, якія павінны ствараць законы, што прадугледжвае пэўную падрыхтоўку, сплаў ведаў і вопыту, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "Я ведаю аб гэтым, таму што працаваў там сам на працягу чатырох гадоў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Выбарчая кампанія ў Беларусі ідзе спакойнаНа думку Прэзідэнта, нашы дэпутаты паспяхова працуюць і займаюцца заканатворчай дзейнасцю. "Паглядзіце, што адбываецца вакол (у іншых краінах. - Заўвага БЕЛТА). То бойку ў парламенце пачалі, то мардабоем займаюцца, то палітызацыя нейкая, то нейкія алігархі свае групы пастваралі, нехта за грошы прыйшоў у парламент", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён заявіў, што ў Беларусі нічога такога няма. "Я вам з адказнасцю аб гэтым заяўляю, ніхто за грошы, ніякія багатыя людзі сваіх дэпутатаў не прапхнуць у парламент. Такога яшчэ не было і, напэўна, не будзе. У гэтым найлепшая якасць і дасягненне нашага парламентарызму наогул і нашага парламента", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Наш дэпутацкі корпус вельмі прыбліжаны да свайго выбаршчыка - да тых, хто за іх галасаваў. У гэтым каласальная перавага нашага парламента", - перакананы Прэзідэнт. Ён прадоўжыў: "Выбарчая кампанія ідзе спакойна. Скончыўся перыяд вылучэння кандыдатаў, ідзе рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты і тое, што ўжо больш як 6 чалавек прэтэндуе на адно дэпутацкае месца, - гэта добры паказчык, я толькі рады. Значыць, канкурэнцыя будзе забяспечана".

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што неабходна ў поўнай меры задзейнічаць патэнцыял тых дэпутатаў, якія не пройдуць у новы склад парламента, і паабяцаў, што яны ўсе, пры іх жаданні, будуць працаўладкаваны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі