У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

6 Ліп 2016

Лазавік: Беларусь трымае курс на максімальную дэмакратызацыю і адкрытасць выбарчага працэсу

6 ліпеня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Беларусь трымае курс на максімальную дэмакратызацыю і адкрытасць выбарчага працэсу. Аб гэтым паведаміў сёння ў Віцебску журналістам сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб асаблівасцях цяперашняй выбарчай кампаніі, Мікалай Лазавік звярнуў увагу на тое, што гэтыя парламенцкія выбары пройдуць ва ўмовах змененага выбарчага заканадаўства і з арыентацыяй на рэалізацыю рэкамендацый міжнародных арганізацый і ў першую чаргу АБСЕ. "Мы ўзялі курс на максімальную дэмакратызацыю і адкрытасць выбарчага працэсу. Такая ўстаноўка дадзена арганізатарам выбараў па ўсіх абласцях. І я павінен у гэтым кантэксце з добрага боку адзначыць Віцебскую вобласць. Тут арганізатары паказалі прыклад, як трэба працаваць, каб зняць непатрэбныя абмежаванні і забароны. Чым менш забарон - тым свабодней могуць працаваць і члены ініцыятыўных груп, і агітатары, і самі кандыдаты ў дэпутаты", - сказаў сакратар ЦВК.

Мікалай Лазавік растлумачыў, што рэгіён заслужыў такую высокую ацэнку ўжо на самым старце выбарчай кампаніі - на этапе фарміравання тэрытарыяльнай і акруговых выбаркамаў. "У Віцебскай вобласці гэты працэс прайшоў бездакорна, таму што ўсе кандыдатуры, якія былі прапанаваны ў склад камісій, абмяркоўваліся, праводзілася рэйтынгавае галасаванне. Незалежна ад партыйнасці прадстаўленых кандыдатур у склад камісій увайшлі тыя асобы, якія набралі больш галасоў членаў выканкама і прэзідыума аблсавета. Спадзяюся, што гэтак жа дэмакратычна і адкрыта будуць праходзіць і наступныя этапы выбарчай кампаніі, асабліва фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій", - падкрэсліў сакратар ЦВК.

Сёння ў Віцебску адбыўся навучальны семінар для старшынь і членаў абласной і акруговых выбарчых камісій. Мікалай Лазавік звярнуў увагу калег на новаўвядзенні і асаблівасці выбарчай кампаніі, прэзентаваў зборнік метадычных матэрыялаў.

Выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання пройдуць у Беларусі 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс