Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

11 Жнв 2016

Ярмошына спадзяецца, што кандыдаты ў дэпутаты не будуць падманваць давер выбаршчыкаў і здымацца з выбараў

Ярмошына спадзяецца, што кандыдаты ў дэпутаты не будуць падманваць давер выбаршчыкаў і здымацца з выбараў

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына спадзяецца, што кандыдаты ў дэпутаты не будуць падманваць давер выбаршчыкаў і беспадстаўна здымацца з перадвыбарнай гонкі. Аб гэтым яна заявіла ў відэазвароце, размешчаным 11 жніўня на інтэрнэт-партале Выбары-2016, паведамляе БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу, што ў ходзе рэгістрацыі акруговыя камісіі вельмі ўважліва працавалі з дакументамі патэнцыяльных кандыдатаў і фактаў неабгрунтаваных прыдзірак наконт гэтага няма. "Такім чынам, можна лічыць гэту выбарчую кампанію ліберальнай, дэмакратычнай", - сказала яна.

Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама паведаміла, што ў Беларусі на гэтых выбарах няма ні адной безальтэрнатыўнай акругі. "Зразумела, ёсць некалькі акруг (на момант вылучэння іх было толькі дзве, можа, пасля рэгістрацыі гэта колькасць павялічыцца), дзе прэтэндуюць на пасаду дэпутата толькі два чалавекі. Але я спадзяюся, што змяншэнне колькасці кандыдатаў да моманту набліжэння даты выбараў не адбудзецца, а калі гэтыя факты будуць мець месца, яны будуць усе абгрунтаваны і кандыдаты не будуць падманваць давер выбаршчыкаў і здымаць свае кандыдатуры без дастатковых на тое прычын", - сказала яна.

У цэлым, паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, конкурс на дэпутацкае крэсла даволі высокі. "Ужо цяпер можна гаварыць, што ў горадзе Мінску на адно дэпутацкае месца прэтэндуе амаль 6 грамадзян Беларусі (5,7). Па астатніх рэгіёнах конкурс, як правіла, складае больш за чатыры чалавекі. Менш за ўсё пакуль паказвае кандыдатаў на адно дэпутацкае месца Мінская вобласць, дзе ў сярэднім конкурс складае 3,9. Але гэта больш шырокая альтэрнатыва, чым тая, якая была чатыры гады таму пры правядзенні парламенцкіх выбараў 2012 года", - дадала яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі