Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

16 Жнв 2016

Ярмошына пракаменціравала сваю сустрэчу з Харстэдам

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына па просьбе карэспандэнта БЕЛТА пракаменціравала журналістам праведзеную напярэдадні сустрэчу са спецыяльным каардынатарам місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ на парламенцкіх выбарах у Беларусі, намеснікам старшыні ПА АБСЕ Кентам Харстэдам.

"Яго цікавілі пытанні доступу наглядальнікаў да падліку галасоў, ён задаволены пастановамі ЦВК, прынятымі ў гэтым плане. Ён задаволены складам кандыдатаў, лічыць колькасць кандыдатаў дастатковай, наяўнасць выбару ёсць. Яму таксама імпануе разнастайнасць кандыдатаў - тое, што ў іх розная палітычная арыентацыя", - расказала Лідзія Ярмошына.

У той жа час, паводле яе слоў, Кент Харстэд лічыць незбалансаваным склад выбарчых камісій, яму хацелася б, каб прадстаўнікоў апазіцыйных партый было больш. Намеснік старшыні ПА АБСЕ таксама разлічвае на выкананне рэкамендацый АБСЕ і далейшае ўдасканаленне выбарчага заканадаўства ў Беларусі пасля выбараў у парламент.

Прадстаўнікі ПА АБСЕ, як правіла, прымаюць удзел у кароткатэрміновым назіранні ў складзе міжнароднай місіі па назіранні за выбарамі пад эгідай БДІПЧ АБСЕ. Плануецца, што маніторынгавая місія ПА АБСЕ ў складзе ад 70 да 100 чалавек прыбудзе ў Беларусь за некалькі дзён да выбараў. Да гэтага часу Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў 2 наглядальнікаў ад ПА АБСЕ.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі