Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

7 Жнв 2016

Ярмошына: Партыйная палітычная сістэма пачала развівацца ў Беларусі

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Партыйная палітычная сістэма пачала развівацца ў Беларусі. Такое меркаванне выказала 7 жніўня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына прызналася: яна рада, што ў Беларусі сапраўды пачала развівацца палітычная сістэма. "Паглядзіце, у нас усе партыі павялічылі колькасць прадстаўнікоў, вылучаных у якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Гэта значыць, што партыі не памерлі, яны функцыянуюць, і нават тыя, якія мы прывыклі лічыць "канапнымі" (гэта значыць іх амаль не чуваць паміж выбарамі), яны ўсё роўна паспрабавалі і нейкую колькасць кандыдатаў вылучылі", - заўважыла яна.

Па ўсёй краіне кандыдатамі ў дэпутаты вылучана 630 чалавек, цяпер выбарчыя камісіі правяраюць іх дакументы, па выніках будзе прынята рашэнне аб рэгістрацыі або адмове ў ёй. Колькасць зарэгістраваных кандыдатаў, якія змогуць пачаць агітацыю, стане вядома пасля 11 жніўня.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі