Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

12 Жнв 2016

Ярмошына: Мажарытарная сістэма больш выгадная выбаршчыку

Ярмошына: Мажарытарная сістэма больш выгадная выбаршчыку

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мажарытарная выбарчая сістэма ў большай ступені ўлічвае інтарэсы выбаршчыка. Такое меркаванне выказала старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў час анлайн-канферэнцыі на тэму "Парламенцкія выбары-2016" на сайце БЕЛТА.

Паводле яе слоў, пераход на прапарцыянальную сістэму патрэбны, каб партыі развіваліся, удзельнічалі ў выбарах - гэта адзінае абгрунтаванне для такога кроку. "Але мы бачым, што партыі ў нас не дэградуюць, яны развіваюцца і пачынаюць удзельнічаць у выбарах яшчэ больш актыўна. Дык навошта мы будзем укараняць прапарцыянальную сістэму і ў той жа час пазбаўляць выбаршчыка такіх рэчаў, як персанальны погляд, персанальны выбар кандыдата, персанальная адказнасць? Гэта ўсё тое, што дае мажарытарная сістэма, што дорага выбаршчыку", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

Старшыня ЦВК звярнула ўвагу, што на постсавецкай прасторы - масавая з'ява, калі ўкаранілі прапарцыянальную сістэму, а потым сталі пераходзіць да змешанай або мажарытарнай. "Такі крок быў патрэбны не ўраду (яму якраз больш зручная прапарцыянальная сістэма), гэта патрэбна выбаршчыку", - лічыць яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі