Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

12 Aug 2016

Ярмошына: Чым менш абмежаванняў для наглядальнікаў на выбарах, тым больш непрадузяты іх погляд

Ярмошына: Чым менш абмежаванняў для наглядальнікаў на выбарах, тым больш непрадузяты іх погляд

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чым менш абмежаванняў для наглядальнікаў на выбарах, тым больш непрадузяты іх погляд. Аб гэтым заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў час анлайн-канферэнцыі "Парламенцкія выбары-2016" на сайце БЕЛТА.

"Чым больш свабоды, чым менш абмежаванняў і кантролю з боку ўлады, тым больш свабодна адчувае сябе наглядальнік, тым больш непрадузятым з'яўляецца яго погляд, таму што ён абсалютна рознабаковы ў сваіх кантактах і можа атрымаць інфармацыю ад любых людзей і арганізацый", - сказала Лідзія Ярмошына.

Разам з тым старшыня ЦВК адзначыла, што не можа ацэньваць работу наглядальнікаў на выбарах у Беларусі. "Больш таго - не маю права гэта рабіць. Бо ў гэтым выпадку яны назіраюць за дзейнасцю дзяржаўных улад і выбарчых камісій, а не я. Магу сказаць, што яны працуюць абсалютна аўтаномна, па сваёй праграме, не ўзгадняючы яе з Цэнтральнай выбарчай камісіяй", - звярнула ўвагу Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, раней ЦВК часцей кантактавала з наглядальнікамі, аднак у эпоху інтэрнэту ўсё змянілася. "Цяпер яны бачаць літаральна ўсё: праграму дзеянняў, тэлефоны, расклады, рэжымы работы акруговых і тэрытарыяльных камісій. І яны самі выходзяць непасрэдна на гэтыя арганізацыі, самі кантактуюць з імі. Кіраўніка місіі БДІПЧ АБСЕ я бачыла адзін раз: пры прадстаўленні. Цяпер яна працуе разам са сваёй місіяй самастойна. Да нас прыходзяць асобныя эксперты, але яны прыходзяць у асноўным у наш прававы аддзел, каб пракансультавацца з юрыстамі, узяць у іх нейкую інфармацыю, скапіраваць скаргі, якія паступаюць у ЦВК, і адказы на іх, - растлумачыла старшыня Цэнтрвыбаркама. - Наколькі я ведаю, сёння яны сустракаюцца з кіраўніцтвам Вярхоўнага суда. Яны сустракаюцца з дыпламатамі, палітычнымі партыямі. Я ведаю, што ў іх павінна з'явіцца ў бліжэйшы час прамежкавая справаздача. І гэта адзінае сведчанне для ЦВК таго, што яны прысутнічаюць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі