Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

6 Sep 2016

Датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў парламента Беларусі праходзіць у чатырох гарадах Расіі

6 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі праходзіць у чатырох гарадах Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага пасольства ў РФ.

"На тэрыторыі Расіі ўтвораны чатыры ўчасткі для галасавання ў гарадах, дзе найбольш кампактна пражываюць беларускія грамадзяне: у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе і Растове-на-Доне, - праінфармавалі ў пасольстве. - У гэтых чатырох гарадах могуць прагаласаваць як грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць у Расіі, так і часова знаходзяцца на яе тэрыторыі. Для гэтага пры сабе неабходна мець дакументы, якія засведчваюць асобу і пацвярджаюць беларускае грамадзянства".

Як адзначыў саветнік-пасланнік пасольства, старшыня выбарчай камісіі ўчастка нумар 740 Юрый Ярашэвіч, у Маскве - самы вялікі ўчастак за мяжой. "Мы прадаставім усе магчымасці, каб нашы грамадзяне змаглі прыняць удзел у галасаванні, - сказаў дыпламат. - Што датычыцца тых беларусаў, якія цяпер адпачываюць у Расіі, у прыватнасці ў Сочы, у дзень выбараў на тэрыторыі санаторыя "Беларусь" будуць знаходзіцца два члены выбарчай камісіі для забеспячэння ўсіх умоў, каб беларусы змаглі аддаць свой голас за кандыдата".

Разам з супрацоўнікамі пасольства на выбарчы ўчастак у дзень адкрыцця датэрміновага галасавання прыйшлі прадстаўнікі Беларусі ў інтэграцыйных структурах. Дырэктар Дэпартамента развіцця інтэграцыі Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Шухно адзначыў, што на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі створаны ўсе неабходныя ўмовы для правядзення выбараў. Ён выказаў упэўненасць, што яўка на ўчастках будзе традыцыйна высокай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі