Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

27 Apr 2016

Частка рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ будзе ўлічана пры правядзенні парламенцкіх выбараў у Беларусі

27 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Частка рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ будзе ўлічана пры правядзенні парламенцкіх выбараў у Беларусі. Аб гэтым сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына па выніках праведзенай у кіраўніка дзяржавы нарады.

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, усяго рэкамендацый больш як 30, і калі прымяніць іх усе ў той рэдакцыі, якую прапануе АБСЕ, то гэта запатрабуе ўнясення змяненняў у выбарчае заканадаўства, што на цяперашнім этапе немагчыма практычна. "Таму будзе прымяняцца частка рэкамендацый, якія блізкія нашай выбарчай сістэме і Канстытуцыі. На гэтых выбарах будзе прымяняцца тое, што не запатрабуе ўнясення змянення ў закон. Гэта ўдасканаленне правапрымяняльнай практыкі", - расказала кіраўнік ЦВК.

"Аднак пасля выбараў (кіраўнік дзяржавы згадзіўся з гэтым) адбудзецца яшчэ адна нарада, у ходзе якой будуць намечаны меры па змяненні выбарчага заканадаўства. І там ужо заканадаўцы могуць пайсці далей", - заявіла Лідзія Ярмошына.

Гаворачы аб тым, што будзе прыменена і ўлічана з рэкамендацый АБСЕ ў ходзе маючай адбыцца выбарчай кампаніі, кіраўнік ЦВК звярнула ўвагу на шэраг найважнейшых, паводле яе слоў, момантаў: "Па сутнасці, БДІПЧ АБСЕ звяртала ўвагу на ўдасканаленне трох галоўных працэдур, на іх думку. А менавіта: удасканаленне працэсу пры фарміраванні выбарчых камісій, павышэнне празрыстасці разгляду выбарчых спрэчак, павышэнне празрыстасці пры падліку галасоў выбаршчыкаў. Усе гэтыя рэкамендацыі ў той або іншай ступені будуць улічаны ў ходзе гэтай выбарчай кампаніі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі