Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

4 Ліп 2016

Бузоўскі: Дзяржава зацікаўлена ў шырокім удзеле грамадства ў выбарчай кампаніі

Бузоўскі: Дзяржава зацікаўлена ў шырокім удзеле грамадства ў выбарчай кампаніі

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава зацікаўлена ў шырокім удзеле грамадства ў выбарчай кампаніі. Аб гэтым заявіў 4 ліпеня журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі па выніках круглага стола, праведзенага на базе часопіса "Беларуская думка" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Ігар Бузоўскі падкрэсліў, што "грамадства зацікаўлена, каб у склад парламента ўвайшлі падрыхтаваныя людзі - у прававой, палітычнай, эканамічнай і іншых галінах". Высокі прафесіяналізм патрабуецца і ад тых, хто будзе працаваць у выбарчых камісіях, хто стане наглядальнікамі, дадаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

У час круглага стала абмяркоўваліся вынікі фарміравання акруговых выбарчых камісій. Паводле слоў Ігара Бузоўскага, было важна пачуць меркаванне прафесіяналаў, якія ведаюць працэс знутры, дэталёва валодаюць сітуацыяй на месцах. Ён адзначыў, што, на думку некаторых апазіцыйных колаў, іх прадстаўнікоў у акруговыя камісіі ўключылі недастаткова. Аднак, як высветлілася ў ходзе абмеркавання за круглым сталом, у якім прымалі ўдзел намеснікі старшынь аблвыканкамаў і эксперты, гэтаму ёсць аб'ектыўныя прычыны, напрыклад, нізкая актыўнасць апанентаў улады (у Мінску з іх ліку вылучаны ўсяго 4 чалавекі на 20 акруг), элементарная нядбайнасць, памылкі пры падачы дакументаў (прэтэндэнтамі няправільна пазначаліся назва, нумар выбарчай акругі), дэманстратыўнае накіраванне дакументаў з парушэннем тэрмінаў падачы.

"Усяму неабходна вучыцца, у тым ліку ўдзелу ў выбарчых кампаніях", - сказаў Ігар Бузоўскі.

"Стабільная сітуацыя ў дзяржаве дасць магчымасць правесці выбарчую кампанію на высокім прафесійным арганізацыйным узроўні, у строгай адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ў інтарэсах грамадзян нашай краіны", - падкрэсліў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ігар Бузоўскі разлічвае, што заснаваная на безумоўным захаванні нацыянальных інтарэсаў беларускай дзяржавы, існуючай эфектыўнай выбарчай сістэме Беларусі адкрытасць улады дасць магчымасць выбудаваць нармальны канструктыўны дыялог з міжнароднымі партнёрамі, у тым ліку з БДІПЧ АБСЕ, з улікам іх рэкамендацый, зробленых пасля прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. "Шчыра спадзяёмся, што прыйдзем да адзінай думкі нягледзячы на тое, што ўжо сёння гучыць нейкая крытыка", - сказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Акрамя таго, Ігар Бузоўскі акцэнтаваў увагу, што пачатая кампанія па выбарах у парламент з'яўляцца прадаўжэннем народнага волевыяўлення, якое адбылося ў ходзе пятага Усебеларускага народнага сходу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі