Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

18 Май 2016

Брынк: Афіцыйны Мінск адкрыты для дыялогу

18 мая, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Афіцыйны Мінск адкрыты для дыялогу. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Брыджыт Брынк па выніках трэцяга раўнда амерыканска-беларускага дыялогу па правах чалавека, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Брыджыт Брынк адзначыла, што "беларускія афіцыйныя асобы адкрыты да дыялогу". Яна нагадала, што напярэдадні кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына заявіла аб магчымасці ажыццяўлення некаторых рэкамендацый АБСЕ. "Само па сабе гэта з'яўляецца станоўчым крокам, - сказала Брыджыт Брынк. - Мы вітаем сур'ёзнасць, з якой да гэтых рэкамендацый тут аднесліся".

Дэлегацыя дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША, у склад якой уваходзіць Брыджыт Брынк, прыбыла ў Беларусь для ўдзелу ў трэцім раўндзе амерыканска-беларускага дыялогу па правах чалавека. Былі праведзены сустрэчы з афіцыйнымі асобамі, у тым ліку з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, а таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі