Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

6 Врс 2016

Белякоў: На выбарах забяспечана максімальная адкрытасць і роўныя магчымасці для ўсіх кандыдатаў

Белякоў: На выбарах забяспечана максімальная адкрытасць і роўныя магчымасці для ўсіх кандыдатаў

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На парламенцкіх выбарах у Беларусі забяспечана максімальная адкрытасць і роўныя магчымасці для ўсіх кандыдатаў. Такое меркаванне выказаў сёння першы сакратар ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Андрэй Белякоў у час адкрытага дыялогу на тэму "Да 14 і старэйшыя" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"На наш погляд, кампанія максімальна адкрытая, гэта кампанія з роўнымі магчымасцямі для ўсіх кандыдатаў", - адзначыў Андрэй Белякоў. Ён падкрэсліў, што ўсе прэтэндэнты на парламенцкае крэсла маюць магчымасць выступіць на тэлебачанні, размясціць сваю праграму ў СМІ, паўдзельнічаць у адкрытых дыялогах БРСМ. "Усё гэта сведчыць аб абсалютнай адкрытасці", - лічыць Андрэй Белякоў.

На яго думку, у парламенце павінны быць людзі, якія працуюць у першую чаргу на карысць краіны. "Што датычыцца будучыні Беларусі праз 10-15 гадоў, то нам хацелася б, каб тое, што цяпер ёсць у краіне, мы захавалі і прымножылі", - сказаў першы сакратар ЦК ГА "БРСМ". Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі ёсць самае галоўнае - мір. Гэта каласальная каштоўнасць, якая ў апошнія гады набыла асаблівае значэнне. "Нашы людзі галасуюць за мір, за стабільнасць, за развіццё нашай краіны", - перакананы Андрэй Белякоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі