Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

3 Aug 2016

Белякоў: Для моладзі не абыякава, што адбываецца на палітычным полі

Белякоў: Для моладзі не абыякава, што адбываецца на палітычным полі

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для беларускай моладзі не абыякава, што адбываецца на палітычным полі, заявіў сёння першы сакратар ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Андрэй Белякоў у час анлайн-канферэнцыі "Адкрыты дыялог "Моладзь і выбары: формула адказнасці" на сайце БЕЛТА.

Андрэй Белякоў спаслаўся на даныя апытання, якое правяла Маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў пры БРСМ. Паводле яго вынікаў, палітыкай цікавяцца амаль 64 працэнты маладых людзей, а за палітычнымі навінамі сочаць амаль 40 працэнтаў рэспандэнтаў. На пытанне аб тым, ці будуць яны галасаваць, больш як 80 працэнтаў маладых людзей адказалі, што будуць або хутчэй за ўсё будуць. "Гэта сведчыць аб тым, што моладзі не абыякава, што адбываецца на палітычным полі, - лічыць першы сакратар. - Моладзь не проста жадае, а актыўна ўдзельнічае ў палітычных кампаніях".

Ён падкрэсліў, што БРСМ заўсёды быў даволі актыўным у перыяд выбарчых кампаній, у тым ліку гэтай. "Дастаткова сказаць, што на сённяшні дзень ад нас уключана шэсць прадстаўнікоў у склады абласных і Мінскай гарадской выбарчых камісій, у акруговыя выбаркамы - 90, ва ўчастковыя - амаль 3,5 тыс. На 1 жніўня акрэдытавана 108 наглядальнікаў ад БРСМ. Прычым мы плануем да 20 жніўня акрэдытаваць не менш як 5,5 тыс. прадстаўнікоў саюза", - расказаў кіраўнік ЦК БРСМ.

Праект БРСМ "Адкрыты дыялог" стартаваў як шырокая дыскусійная пляцоўка, якая дала магчымасць моладзі ўзнімаць самыя вострыя праблемы і задаваць хвалюючыя пытанні прадстаўнікам органаў улады, палітыкам, прадпрымальнікам, грамадскім дзеячам. З часам ён набыў маштаб сапраўднага грамадскага руху. Цяпер ужо можна сказаць, што такія дэбаты сталі яшчэ адной формай прамога кантакту ўлады і грамадзян, эфектыўным інструментам развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі