Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

20 Ліп 2016

Арганізатары выбараў у Беларусі на камп'ютарным трэнажоры пройдуць усе этапы выбарчай кампаніі

Арганізатары выбараў у Беларусі на камп'ютарным трэнажоры пройдуць усе этапы выбарчай кампаніі

20 ліпеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Арганізатары выбараў у Беларусі на камп'ютарным трэнажоры пройдуць усе этапы выбарчай кампаніі. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў першы прарэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Аляксандр Іваноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Акадэміі кіравання сёння праходзіць навукова-практычны семінар па арганізацыі і правядзенні выбарчай кампаніі. Прадстаўнікі мясцовых улад адпрацоўваюць усе яе этапы на спецыяльным камп'ютарным трэнажоры ў ходзе дзелавой гульні. Аляксандр Іваноўскі растлумачыў, што размова ў гэтым выпадку ідзе аб матэрыяльна-тэхнічных, арганізацыйных пытаннях, аб забеспячэнні бяспекі.

Арганізатары выбараў у Беларусі на камп'ютарным трэнажоры пройдуць усе этапы выбарчай кампанііУ час дзелавой гульні прапрацоўваюцца розныя сітуацыі, у базе іх больш за 500, з якімі арганізатары выбараў сутыкаліся ў мінулыя гады на выбарчых участках. Першы прарэктар Акадэміі кіравання адзначыў, што такія навучальныя семінары для арганізатараў выбараў праводзіліся і раней, аднак тады мадэляваліся толькі асобныя этапы выбарчага працэсу. У цяперашнім выглядзе, калі адпрацоўваецца ўся выбарчая кампанія, трэнажор - навінка. "Ён дапаможа забяспечыць больш дакладнае і правільнае правядзенне працэсу ў строгай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам", - сказаў Аляксандр Іваноўскі.

Арганізатары выбараў у Беларусі на камп'ютарным трэнажоры пройдуць усе этапы выбарчай кампанііЁн звярнуў увагу, што людзі, якія адказваюць за непасрэдную арганізацыю выбарчага працэсу, не маюць спецыяльнай адукацыі, многія ўдзельнічаюць у ім упершыню, "таму неабходна адпрацаваць дзеянні, каб яны былі ўзгодненымі". Такія ж камп'ютарныя трэнажоры ўжо ёсць у рэгіёнах, і ўдзельнікі семінара ў Акадэміі кіравання ў далейшым змогуць на месцах выступіць мадэратарамі на падобных навучальных мерапрыемствах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі