Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

6 Ліп 2016

Акруговыя выбаркамы Мінскай вобласці ўжо зарэгістравалі 26 ініцыятыўных груп

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных на 6 ліпеня, акруговыя выбарчыя камісіі Мінскай вобласці зарэгістравалі 26 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, якіх прапануюць для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу старшыня Мінскай абласной выбарчай камісіі Вадзім Бандарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Акруговыя выбаркамы прадаўжаюць прыём дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, якіх прапануюць для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Было пададзена 37 такіх заяў, зарэгістравана 26 ініцыятыўных груп, адной ініцыятыўнай групе было адмоўлена ў рэгістрацыі ў сувязі з парушэннем выбарчага заканадаўства", - сказаў Вадзім Бандарэнка.

Паводле яго слоў, нядаўна было пададзена яшчэ некалькі заяў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп, якія будуць разгледжаны ў пяцідзённы тэрмін. Вадзім Бандарэнка нагадаў, што прыём такіх заявіў абмяжоўваецца 7 ліпеня. У прыватнасці, сёння пасяджэнні акруговых выбарчых камісій па рэгістрацыі ініцыятыўных груп запланаваны ў Жодзінскай выбарчай акрузе нумар 64, Маладзечанскай гарадской выбарчай акрузе нумар 72 і Заслаўскай выбарчай акрузе нумар 77.

Максімальная колькасць ініцыятыўных груп (ад чатырох да пяці) зарэгістравана ў Жодзінскай выбарчай акрузе нумар 64, Слуцкай выбарчай акрузе нумар 67 і Маладзечанскай гарадской выбарчай акрузе нумар 72. Збор подпісаў прадстаўнікамі ініцыятыўных груп у падтрымку таго ці іншага кандыдата ажыццяўляецца пікетаваннем або шляхам абходу жылля грамадзян. Аблвыбаркам мае даныя аб правядзенні такой дзейнасці. Скаргаў і інфармацыі аб парушэннях у сувязі з гэтым у абласную выбарчую камісію пакуль не паступала, адзначыў Вадзім Бандарэнка.

Ён таксама паведаміў, што ў раёнах Мінскай вобласці рашэннем мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў вызначаны месцы, забароненыя да пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты. Гэтыя рашэнні можна знайсці на афіцыйных сайтах райгарвыканкамаў. Вадзім Бандарэнка пры гэтым звярнуў увагу, што органамі ўлады мінімізаваны месцы, забароненыя для пікетавання. Пераважна да іх адносяцца чыгуначныя вакзалы і аўтавакзалы, тэрыторыі ў радыусе меншым за 50 м ад будынкаў органаў выканаўчай улады, судоў, пракуратуры, воінскіх часцей.

Працэс вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пачаўся 3 ліпеня і прадоўжыцца па 1 жніўня ўключна. Вылучэнне кандыдатаў магчыма ад палітычных партый, працоўных калектываў, а таксама шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. Па стане на 6 ліпеня ў акруговыя выбарчыя камісіі Мінскай вобласці пакуль не паступалі дакументы для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі