Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Лют 2018

Зімовыя Алімпійскія гульні стартуюць сёння ў Пхёнчхане

Зімовыя Алімпійскія гульні стартуюць сёння ў Пхёнчхане

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Пхёнчхане стартуюць XXIII зімовыя Алімпійскія гульні, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускія спартсмены прыбылі да месца спаборніцтваў і правялі трэніроўкі на алімпійскіх аб'ектах. 32 айчынныя атлеты паспаборнічаюць за ўзнагароды галоўных стартаў чатырохгоддзя ў шасці відах спорту: біятлоне, фрыстайле, канькабежным спорце, шорт-трэку, лыжным і гарналыжным спорце.

Асаблівыя надзеі беларускія балельшчыкі звязваюць з выступленнем жаночай каманды па біятлоне. Лідар зборнай трохразовая алімпійская чэмпіёнка Сочы Дар'я Домрачава падыходзіць да Гульняў у аптымальных кандыцыях. З моманту трыумфу ў 2014 годзе ў жыцці адной з мацнейшых біятланістак планеты адбылося нямала змен: Дар'я Домрачава выйшла замуж за тытулаванага біятланіста Уле-Эйнара Б'ёрндалена, нарадзіла дачку Ксенію і вярнулася ў сусветны тур. Апошнія старты на этапах Кубка свету змаглі многіх пераканаць у добрай форме Дар'і. Здольны парадаваць высокімі рэзультатамі ў Пхёнчхане і іншыя прадстаўнікі біятлоннай каманды.

З пяці запар папярэдніх Гульняў не вяртаюцца без узнагарод прадстаўнікі фрыстайла (лыжнай акрабатыкі). У Пхёнчхан адправіліся як вопытныя атлеты - алімпійскія чэмпіёны Сочы Антон Кушнір і Ала Цупер, так і моладзь - Аляксандра Раманоўская, Ганна Гуськова. Паводле слоў галоўнага трэнера каманды Мікалая Казекі, апошні этап падрыхтоўкі і рэзультаты падапечных даюць магчымасць прадэманстраваць усе напрацоўкі і на алімпійскіх схілах у Пхёнчхане. З азартам балельшчыкі таксама будуць перажываць за вынікі канькабежцаў Ігната Галавацюка, Марыны Зуевай, лыжніка Сяргея Далідовіча, для якога гэта будзе сёмая Алімпіяда ў кар'еры, гарналыжнікаў Юрыя Данілачкіна і Марыі Шканавай.

Цырымонія адкрыцця XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане пачнецца сёння ў 14.00 па беларускім часе. Сцяганосцам каманды выступіць Ала Цупер. Беларускія балельшчыкі змогуць убачыць прамую трансляцыю цырымоніі адкрыцця Алімпіяды на тэлеканале "Беларусь 1". У вячэрнім эфіры 9 лютага ў 21.50 тэлеканал "Беларусь 5" пакажа цырымонію ў запісе. Усяго на зімовых Гульнях будзе разыграна 102 камплекты ўзнагарод у 7 відах спорту па 15 дысцыплінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі