Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Врс 2016

Хакеісты зборнай Беларусі атрымалі перамогу ў матчы з Даніяй у кваліфікацыі да АГ

Хакеісты зборнай Беларусі атрымалі перамогу ў матчы з Даніяй у кваліфікацыі да АГ

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты зборнай Беларусі атрымалі перамогу ў матчы з Даніяй з лікам 5:2 (2:1, 0:0, 3:1) у кваліфікацыі да зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перад стартавым укідваннем на лёдзе "Мінск-Арэны" балельшчыкі і спецыялісты не маглі з упэўненасцю сказаць, што каманда Дэйва Льюіса з'яўляецца фаварытам будучай гульні, але беларускія хакеісты развеялі іх сумненні.

Беларусь - Данія - 5:2 (2:1, 0:0, 3:1).

Мінск. 1 верасня. "Мінск-Арэна". 15 086 гледачоў.

Беларусь: Лаланд (Карнавухаў); Стасенко - Лісавец, С.Касціцын - Гаўрус - А.Касціцын; Явенка - Грабарэнка, Плат - Стась - Лінгле; Гатавец - Бэйлен, Кулакоў - Кавыршын - Сцяпанаў; Хенкель, Паўловіч, Кітараў, Лапачук, Волкаў.

Данія: Андэрсен (56.42 - 58.41; 59.24; Дам); Д.Нільсен - О.Лаўрыдсен, Н.Енсен - Ф.Нільсен - Бедкер; Ларсен - Е.Енсен, Элерс - Б'ёркстранд - Рэгін; Ласен - М.Лаўрыдсен, Мадсен - Хансен - Харт; Крыстэнсен, Сторм, Грэен, Бау Хансен.

Шайбы: 0:1 - Енсен (Баедкер, 2.46). 1:1 - Паўловіч (Лінгле, Стась, 11.50). 2:1 - Волкаў (Лісавец, 17.08, у меншасці). 3:1 - С.Касціцын (Грабарэнка, 43.46). 4:1 - Стась (Плат, 53.17). 4:2 - Хансен (Элерс, Ф.Нільсен, 58.41, у большасці). 5:2 - С.Касціцын (59.24, у пустыя вароты).

Кідкі: 22 - 32.

Штраф: 10 - 24.

Лік у сустрэчы двух фаварытаў групы D адкрылі хакеісты Даніі. Госці актыўна пачалі гульню і часцей валодалі шайбай. Ужо на 3-й мінуце Ніклас Енсен прадэманстраваў добрае валоданне клюшкай і дакладным кісцевым кідком адкрыў лік у матчы. Беларусы змаглі больш удачна згуляць у контратацы, у адным з такіх эпізодаў на 12-й мінуце адразу тры нападаючыя гаспадароў пляцоўкі выйшлі на адзінокага абаронцу датчан, і кропку ў камбінацыі паставіў нападаючы мінскага "Дынама" Аляксандр Паўловіч. Перахапіць ініцыятыву падапечныя Дэйва Л'юіса змалі пасля закінутай шайбы ў канцы першага перыяду. У гэты момант беларусы гулялі ў меншасці, і імклівая контратака, завяршыў якую Арцём Волкаў, дала магчымасць гаспадарам пляцоўкі выйсці наперад.

Канчатковы лік у гульні быў устаноўлены ў заключныя дваццаць мінут паядынку. Форвард Сяргей Касціцын рэалізаваў большасць на 44-й мінуце, у хуткім часе Андрэй Стась, скарыстаўшыся дакладнай перадачай Джэфа Плата, павялічыў перавагу гаспадароў. Зборная Даніі ўсё ж змагла скараціць адставанне ў ліку, замяніла галкіпера на шостага палявога іграка, але канчатковы вынік гульні ўстанавіў беларус Сяргей Касціцын, адправіўшы шайбу ў пустыя вароты гасцей.

Беларусь - Данія - 5:2 (2:1, 0:0, 3:1)Матчы другога тура ў групе D пройдуць 2 верасня. У 15.00 на лядовай пляцоўцы "Мінск-Арэны" адбудзецца стартавае ўкідванне ў гульні Славенія - Данія, а ў 19.00 сустрэнуцца зборныя Беларусі і Польшчы. Пуцёўку на Алімпіяду ў Пхёнчхан атрымае толькі пераможца квартэта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі