8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вынікі трэцяга і двух папярэдніх форумаў пацвярджаюць эфектыўнасць выбранай формы ўзаемадзеяння рэгіёнаў Беларусі і Расіі як значнага спосабу інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, гаворыцца ў падагульняючым дакуменце III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вынікі трэцяга і двух папярэдніх форумаў пацвярджаюць эфектыўнасць выбранай формы ўзаемадзеяння рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі як значнага спосабу інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, паглыблення саюзніцкіх, сацыяльна-эканамічных, навуковых, навукова-тэхнічных, адукацыйных і культурна-гуманітарных сувязей. Увага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна да форумаў рэгіёнаў надае гэтай двухбаковай пляцоўцы асаблівы статус і павышае ступень адказнасці яго ўдзельнікаў за выкананне прынятых рашэнняў і рэкамендацый", - заяўлена ў падагульняючым дакуменце.
Акрамя таго, удзельнікі форуму адзначылі гістарычную і культурную агульнасць народаў Беларусі і Расіі, братэрскі характар двухбаковых сувязей. Яны звярнулі асаблівую ўвагу на неабходнасць далейшага паслядоўнага пашырэння беларуска-расійскага ўзаемадзеяння на рэгіянальным узроўні для ўмацавання Саюзнай дзяржавы, развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, стымулявання інтэграцыйных працэсаў на прасторы СНД.
Яны пацвердзілі, што Беларусь і Расія з'яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі і бліжэйшымі саюзнікамі. "Беларуска-расійскае ўзаемадзеянне мае шматпланавы і ўсёабдымны характар і паступальна развіваецца па ўсіх напрамках", - канстатуецца ў дакуменце.
III Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прайшоў 7-8 чэрвеня 2016 года ў Мінску пад эгідай Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі.