Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Кст 2025

ВПК, Афрыка, нафтаперапрацоўка. Лукашэнка правёў закрытыя сустрэчы па найважнейшых пытаннях

ВПК, Афрыка, нафтаперапрацоўка. Лукашэнка правёў закрытыя сустрэчы па найважнейшых пытаннях
Фота з архiва

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычніка правёў тры рабочыя сустрэчы. Яны былі прысвечаны рознай тэматыцы і па большай частцы мелі закрыты характар, але абмяркоўваліся найважнейшыя пытанні. Гэта ваенна-прамысловы комплекс, супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі, сфера нафтаперапрацоўкі, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе беларускага лідара.

У час першай сустрэчы ў Прэзідэнта абмяркоўвалася работа ваенна-прамысловага комплексу Беларусі, у тым ліку па важнейшых сумесных праектах з замежнымі партнёрамі. У цэнтры ўвагі былі перспектыўныя напрамкі і навукова-тэхнічны патэнцыял беларускай абароннай прамысловасці.

Супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі па самым шырокім спектры напрамкаў - яшчэ адзін блок пытанняў, які дакладаўся Прэзідэнту. Пастаўкі беларускай прадукцыі на Афрыканскі кантынент, зборачная вытворчасць тэхнікі, супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі і забеспячэнне харчовай бяспекі - усё гэта запатрабаваныя напрамкі, па якіх ёсць запыт у афрыканскіх партнёраў. Па ўсіх напрамках Прэзідэнт патрабуе інтэнсіфікаваць работу і паскарацца.

Тэма нумар тры - нафтаперапрацоўка. На рабочай сустрэчы па гэтым пытанні акцэнт у абмеркаванні быў зроблены на паляпшэнні эфектыўнасці і павелічэнні аб'ёмаў перапрацоўкі нафты.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі