Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Mar 2016

Вікторыя Азаранка другі раз выйграла тэнісны турнір у Індыян-Уэлсе і вярнулася ў топ-10 рэйтынгу ВТА

Вікторыя Азаранка другі раз выйграла тэнісны турнір у Індыян-Уэлсе і вярнулася ў топ-10 рэйтынгу ВТА

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка другі раз у кар'еры стала пераможцай турніру катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Індыян-Уэлсе (прызавы фонд - $6 млн), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным паядынку супраць першай ракеткі планеты амерыканкі Серэны Уільямс Вікторыя Азаранка дабілася перамогі ў двух сэтах - 6:4, 6:4. У першай партыі беларуска адразу паказала, што настроена па-баявому, выйграўшы "пад нуль" падачу саперніцы. У далейшым Вікторыя яшчэ раз узяла ачко на падачы Серэны, у той час як амерыканка ні разу не змагла выйграць чужую падачу. Пачатак другой партыі склаўся для беларускай тэнісісткі вельмі паспяхова - яна павяла з лікам 5:1 і выйшла падаваць на матч. Аднак Серэна Уільямс не з тых, тэнісістак, хто нават у такім, здавалася б, безнадзейным становішчы апускае рукі. Адчуўшы, што Вікторыя Азаранка крыху расслабілася, Серэна Уільямс змагла скараціць разрыў да мінімуму - 5:4. Аднак Вікторыя Азаранка давяла сэт і ўвесь паядынак да перамогі - 6:4. Сустрэча прадаўжалася паўтары гадзіны.

У 20 папярэдніх матчах Вікторыя Азаранка толькі тройчы перамагала Серэну Уільямс. Пераможца турніру зарабіла ў якасці прызавых $1 млн і 1000 рэйтынгавых ачкоў. Гэта дало магчымасць Вікторыі Азаранка вярнуцца ў топ-10 сусветнага рэйтынгу ўпершыню пасля лета 2014 года. Цяпер Азаранка займае 8-е месца, маючы ў сваім актыве 3595 ачкоў.

Для 26-гадовай Вікторыі Азаранка гэта другі трыумф на кортах Індыян-Уэлса - свой першы тытул яна атрымала ў 2012 годзе, абыграўшы ў фінальным паядынку расіянку Марыю Шарапаву - 6:2, 6:3. У гэтым сезоне Азаранка таксама выйгравала спаборніцтвы ў аўстралійскім Брысбене, а ўсяго ў яе паслужным спісе стала 19 перамог на прафесійных турнірах пад эгідай ВТА.

Лукашэнка павіншаваў Вікторыю Азаранка з уражальнай перамогай у Індыян-Уэлсе

Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па тэнісе Вікторыю Азаранка з уражальнай перамогай на турніры BNP Paribas Ореn.

"Уся краіна, мільёны тваіх паклоннікаў і аматараў тэніса з заміраннем сэрца сачылі за вельмі цяжкім і эмацыянальным фіналам у Індыян-Уэлсе паміж дзвюма мацнейшымі тэнісісткамі планеты", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў Вікторыі Азаранка за тое, што яна выстаяла ў гэтым процістаянні, праявіўшы лепшыя якасці беларускага народа. "Гэта заканамерны вынік мэтанакіраванасці і ўпартай працы, дзякуючы якім ты па праву вярнулася на алімп сусветнага тэніса", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка шчыра пажадаў спартсменцы і яе камандзе здароўя, удачы і новых яркіх перамог.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі