Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Стд 2016

Вера Лапко ўпершыню выйграла юніёрскі турнір "Вялікага шлема" - Australian Open

Вера Лапко ўпершыню выйграла юніёрскі турнір

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вера Лапко ўпершыню ў кар'еры выйграла юніёрскі турнір серыі "Вялікага шлема" - адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным паядынку 17-гадовая беларуска (533-е месца ў сусветным рэйтынгу) абыграла 30 студзеня славацкую тэнісістку Тэрэзу Міхалікаву (563) у двух сэтах - 6:3, 6:4. На шляху да чэмпіёнскага тытула ў Мельбурне Вера Лапко таксама перайграла аўстралійскіх тэнісістак Сару Томіч (452) - 6:2, 6:3 і Міхаэлу Хает (без рэйтынгу) - 6:1, 6:4, кітаянку Джыа Рэн (без рэйтынгу) - 6:1, 6:4, японку Чыхіра Мурамацу (890) - 6:2, 6:3 і расіянку Ганну Калінскую (597) - 7:5, 5:7, 6:2. Цяпер пераможца юніёрскага Australian Open у складзе зборнай Беларусі будзе рыхтавацца да гасцявога матчу першага раўнда Кубка Федэрацыі другой Сусветнай групы супраць тэнісістак Канады. Акрамя Веры Лапко за Беларусь згуляюць Вікторыя Азаранка, Вольга Гаварцова і Аляксандра Сасновіч. Сустрэча беларусак і канадак пройдзе 6-7 лютага ў канадскім Квебеку.Вера Лапко ўпершыню выйграла юніёрскі турнір "Вялікага шлема" - Australian Open

Лукашэнка павіншаваў Веру Лапко з першым юніёрскім тытулам на турніры "Вялікага шлема" Australian Open

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па тэнісе Веру Лапко з заваяваннем першага юніёрскага тытула на турніры "Вялікага шлема" Australian Open. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Сёння на тэнісным небасхіле ярка заззяла твая зорка, і гэта самы значны поспех беларускай школы тэніса на юніёрскім узроўні за апошнія 11 гадоў", - гаворыцца ў віншаванні.

Вера Лапко ўпершыню выйграла юніёрскі турнір "Вялікага шлема" - Australian OpenАляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дзякуючы свайму таленту, працавітасці і самаадданасці Вера Лапко зможа яшчэ не раз парадаваць беларускіх балельшчыкаў, дабівацца гучных перамог і на дарослым узроўні.

Прэзідэнт пажадаў спартсменцы і ўсёй жаночай зборнай здароўя, шчасця і ўдачы ў матчы Кубка Федэрацыі ў горадзе Квебек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі