Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Apr 2016

Уладзіслаў Ганчароў заваяваў два залатыя медалі чэмпіянату Еўропы па скачках на батуце

Уладзіслаў Ганчароў заваяваў два залатыя медалі чэмпіянату Еўропы па скачках на батуце

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія майстры скачкоў на батуце заваявалі 10 узнагарод на чэмпіянаце Еўропы ў Іспаніі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Уладальнікам двух залатых медалёў стаў Уладзіслаў Ганчароў. Ён атрымаў перамогу ў індывідуальных скачках і ў пары з Мікалаем Казаковым выйграў спаборніцтвы ў сінхронных скачках. Акрамя таго, мужчынская зборная Беларусі, за якую выступаў яшчэ Арцём Жук, стала сярэбраным прызёрам у камандным турніры, уступіўшы толькі расійскім батутыстам.

У спаборніцтвах жанчын беларуска Ганна Гарчанок заваявала серабро ў індывідуальных скачках.

На юніёрскім турніры ў індывідуальных скачках лепшымі былі беларускія батутысты - Артур Мікішка стаў чэмпіёнам кантынента, Аляксей Дудараў заняў другое месца. У сінхронных скачках таксама першынствавалі беларускія дуэты. Сярод юніёраў уладальнікамі золата сталі Мікіта Ільіных і Мікіта Фомчанка, у дзяўчат перамаглі Кацярына Яршова і Паліна Шадзько.

У камандным заліку беларускія юніёры заваявалі золата, дзяўчаты сталі ўладальніцамі сярэбраных медалёў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі