Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Лют 2017

Уладзіслаў Ганчароў і Дар'я Домрачава прызнаны лепшымі спартсменамі конкурсу "Трыумф. Героям спорту"

Уладзіслаў Ганчароў і Дар'я Домрачава прызнаны лепшымі спартсменамі конкурсу

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алімпійскі чэмпіён па скачках на батуце Уладзіслаў Ганчароў і трохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава прызнаны лепшымі спартсменамі па выніках 2015 і 2016 гадоў публічнага конкурсу "Трыумф. Героям спорту", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможцаў конкурсу назвалі на ўрачыстай цырымоніі 25 лютага ў Мінску.

Прозвішча лепшага атлета аб'явіў старшыня Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка. Ён выказаў словы ўдзячнасці ўсім бацькам, якія выхоўваюць атлетаў, адзначыўшы, што гэта намінацыя адна з самых важных, паколькі спартсмен адказвае і за сябе, і за трэнера, і павінен апраўдаць надзеі балельшчыкаў.

Прозвішча лепшага атлета аб'явіў старшыня Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый ЛукашэнкаУладзіслаў Ганчароў атрымаў перамогу на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра ў скачках на батуце, стаўшы ў складзе беларускай каманды адзіным залатым медалістам галоўных стартаў чатырохгоддзя.

"Гэты прыз - Оскар для атлета ў беларускім спорце. Статуэтка нават падобна на вядомую кінематаграфічную ўзнагароду. Шчыра кажучы, хваляваўся наконт сваёй урачыстай прамовы, паколькі не заўсёды атрымліваецца так прыгожа гаварыць пры вялікай колькасці людзей, але справіўся", - расказаў Уладзіслаў Ганчароў.

Лепшай спартсменкай прызнана біятланістка Дар'я ДомрачаваЛепшай спартсменкай прызнана біятланістка Дар'я Домрачава, якая пасля трыумфу ў 2014 годзе на зімовых Гульнях у Сочы, змагла выйграць Вялікі хрустальны глобус у агульным заліку Кубка свету сезона 2014/2015, а ў 2017 годзе, вярнуўшыся з дэкрэтнага водпуску, заваявала сярэбраную ўзнагароду чэмпіянату свету ў гонцы праследавання.

На гэты момант Дар'я Домрачава адправілася ў Пхёнчхан, дзе ў пачатку сакавіка адбудзецца этап Кубка свету, і звярнулася да ўсіх балельшчыкаў у відэазвароце. "Дзякуй усім, хто прагаласаваў за мяне. На самай справе прызнанне балельшчыкаў вельмі матывуе і далей выступаць, паказваць высокія рэзультаты", - адзначыла біятланістка.

У намінацыі "Лепшы трэнер" перамогу святкавала Вольга Уласава, асабісты трэнер алімпійскага чэмпіёна Уладзіслава Ганчарова.

У намінацыі "Прарыў года" перамагла Марыя МамашукЛепшай камандай па выніках 2015 і 2016 гадоў прызнана жаночая каманда байдаркі-чацвёркі ў складзе Вольгі Худзенка, Маргарыты Махнёвай, Марыны Літвінчук і Надзеі Ляпешка, якая заваявала бронзавую ўзнагароду на летніх Гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра, квартэт таксама з'яўляецца чэмпіёнам свету 2015 года.

У намінацыі "Прарыў года" перамагла Марыя Мамашук. Спартсменка стала сярэбраным прызёрам па барацьбе на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра і заваявала залатую ўзнагароду на чэмпіянаце Еўропы 2015 года. За "Волю да перамогі" прыза ўдастоены Ігар Бокій, шасціразовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра па плаванні. Усяго на рахунку спартсмена за ўвесь час выступленняў 11 залатых узнагарод Паралімпіяд.

За "Волю да перамогі" прыза ўдастоены Ігар Бокій, шасціразовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра па плаванніСамбіст Сцяпан Папоў выйграў у намінацыі "Самы яркі момант". У час фінальнага паядынку ў чэрвені 2015 года ў спартыўным комплексе Гейдара Аліева ў Баку ён вынес свайго саперніка з барцоўскага дывана, пасля таго як правёў сілавы прыём. Сцяпан Папоў павёў сябе ў духу фейр-плэй, за што быў адзначаны многімі спартыўнымі міжнароднымі арганізацыямі.

У намінацыі "Лепшы рэзультат" перамагла Марына Арзамасава, якая стала чэмпіёнкай свету ў бегу на 800 м у 2015 годзе ў Пекіне, прабегшы дыстанцыю за 1 хвіліну 58,03 секунды.

Галасаванне па вызначэнні лепшых атлетаў праходзіла на працягу студзеня. Любы чалавек, які цікавіцца спортам, мог выбраць сваіх фаварытаў у чатырох намінацыях "Лепшая каманда", "Лепшы трэнер", "Лепшы спартсмен" і "Лепшая спартсменка" па выніках 2015 і 2016 гадоў.

Пасля падвядзення вынікаў галасавання сярод балельшчыкаў журы конкурсу вызначыла лаўрэатаў яшчэ ў чатырох намінацыях: "Рэзультат года", "Прарыў года", "Самы яркі спартыўны момант" і "За волю да перамогі".

Пераможцы былі названы на цырымоніі ў сталічным спартыўна-забаўляльным комплексе Falcon club.

Адкрыты публічны конкурс "Трыумф. Героям спорту" адбыўся ўжо шосты раз. Раней конкурсы праводзіліся па выніках 2007, 2008, 2010, 2012 і 2014 гадоў. У 2008-м арганізатары прынялі рашэнне зрабіць конкурс традыцыйным і рэалізоўваць праект раз у два гады, падводзячы вынікі алімпійскага сезона.

Арганізатары праекта - Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму Беларусі і Нацыянальны алімпійскі камітэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі