У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Жнв 2015

Уладзімір Дзмітрук з Беларусі заваяваў трэцюю прэмію і прыз глядацкіх сімпатый на конкурсе оперных спевакоў Алены Абразцовай

Уладзімір Дзмітрук з Беларусі заваяваў трэцюю прэмію і прыз глядацкіх сімпатый на конкурсе оперных спевакоў Алены Абразцовай

26 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Уладзімір Дзмітрук з Беларусі заваяваў трэцюю прэмію і прыз глядацкіх сімпатый на Міжнародным конкурсе маладых оперных спевакоў Алены Абразцовай, які завяршыўся ў Санкт-Пецярбургу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе конкурсу.

Вынікі конкурсу вызначыліся рашэннем міжнароднага журы, у склад якога ўвайшлі Ф'ярэнца Касота (Італія), Эва Мартан (Венгрыя), Тамара Сіняўская (Расія), Маквала Касрашвілі (Расія), Ларыса Гергіева (Расія), Рычард Бонінг (Аўстралія), Рычард Радзінскі (ЗША), Іаан Холендэр (Аўстрыя), Мігель Лерын (Іспанія), Анатоль Гусеў (Італія), Рабер Экспер (Францыя), Сон Бін Кім (Паўднёвая Карэя). А ўладальнік прыза глядацкіх сімпатый быў вызначаны па выніках галасавання ў інтэрнэце і ў зале ў час трэцяга тура.

Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Аляксандр Рославец стаў дыпламантам конкурсу.

Міжнародны конкурс маладых оперных спевакоў Алены Абразцовай праходзіў з 18 па 25 жніўня. Ён праводзіўся дзясяты раз, аднак упершыню адбыўся без свайго заснавальніка і быў прысвечаны памяці выдатнай спявачкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс