Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Ліс 2017

У Палацы Незалежнасці адкрыўся саміт АДКБ

У Палацы Незалежнасці адкрыўся саміт АДКБ

30 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Палацы Незалежнасці пачалася сесія Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў па чарзе прыбылі да месца правядзення мерапрыемства, дзе іх вітаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Пасля цырымоніі сумеснага фатаграфавання яны накіраваліся на перагаворы ў вузкім складзе. У адпаведнасці з парадкам дня пасяджэння прэзідэнты абмяркуюць тэндэнцыі развіцця міжнароднай сітуацыі і прымаемыя меры па ўмацаванні калектыўнай бяспекі АДКБ.

У Палацы Незалежнасці адкрыўся саміт АДКБЗатым у фармаце пленарнага пасяджэння бакі разгледзяць шырокае кола пытанняў, у тым ліку праекты розных дэкларацый і рашэнняў, тэматыку забеспячэння бягучай дзейнасці арганізацыі.

На саміце будуць падведзены вынікі беларускага старшынства ў АДКБ у 2017 годзе. Беларусь ставіла задачы ўзмацніць уплыў арганізацыі на міжнароднай арэне, павысіць аператыўную гатоўнасць Калектыўных сіл, забяспечыць эканамічную бяспеку дзяржаў-членаў, а таксама рэалізаваць комплекс дадатковых мер па процідзеянні міжнароднаму тэрарызму, распаўсюджванню наркотыкаў і незаконнай міграцыі ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі.

У Палацы Незалежнасці адкрыўся саміт АДКБЧакаецца, што па выніках саміту будзе прыняты шэраг рашэнняў па розных напрамках дзейнасці АДКБ, у якіх у тым ліку знойдуць адлюстраванне прыярытэты беларускага старшынства.

Цяпер у склад АДКБ уваходзяць шэсць дзяржаў: Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан. Ключавымі задачамі АДКБ з'яўляюцца забеспячэнне нацыянальнай і калектыўнай бяспекі членаў, паглыбленне іх ваенна-палітычнага ўзаемадзеяння і інтэграцыі, каардынацыя знешнепалітычных пазіцый па міжнародных і рэгіянальных праблемах бяспекі, развіццё супрацоўніцтва па процідзеянні выклікам і пагрозам, ажыццяўленне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі