Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Крс 2020

У Лукашэнкі абмяркоўваюць першачарговыя меры па забеспячэнні ўстойлівай работы эканомікі і сацыяльнай сферы

У Лукашэнкі абмяркоўваюць першачарговыя меры па забеспячэнні ўстойлівай работы эканомікі і сацыяльнай сферы

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў сёння нараду аб першачарговых мерах па забеспячэнні ўстойлівай работы эканомікі і сацыяльнай сферы ва ўмовах сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На нараду ў Палацы Незалежнасці сабралася ўсё кіраўніцтва краіны: вышэйшыя службовыя асобы, губернатары і памочнікі Прэзідэнта. "Мы сабраліся з вамі для таго, каб усебакова абмеркаваць пытанні забеспячэння ўстойлівай работы эканомікі і сацыяльнай сферы. Перш за ўсё, на злобу дня, сістэмы аховы здароўя і адукацыі. Нам трэба аператыўна прыняць шэраг рашэнняў па тых пытаннях, якія сёння востра паўстаюць перад намі", - адкрыў нараду Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што літаральна за чатыры месяцы свет змяніўся да непазнавальнасці. "Саюзнікі, якія дзесяцігоддзямі адкрывалі граніцы, устанаўлівалі добрыя адносіны паміж сабой, гэтыя граніцы вярнулі за адзін дзень і разбурылі адносіны. Гэта датычыцца ўсяго свету, вы гэта бачыце. Але галоўнае - гэта людзі, тыя страты ва ўзаемаадносінах людзей, якія цяжка будзе кампенсаваць. На гэты момат уся сусветная эканоміка знаходзіцца пад націскам яшчэ нікім не вырашанай праблемы - так званай пандэміі. Відавочна, што яна закранае і нашу краіну", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што Беларусь, краіна з экспартна арыентаванай эканомікай, не можа поўнасцю ізаляваць сябе ад уплыву гэтых працэсаў, скараціць негатыўнае ўздзеянне на сваю эканоміку і прывычны жыццёвы ўклад насельніцтва. Для барацьбы з новай інфекцыяй у краіне задзейнічаны ўсе неабходныя рэсурсы, іх аб'ём адэкватны існуючай пагрозе, заявіў Аляксандр Лукашэнка. "Рэагуем адэкватна, але не празмерна", - сказаў ён.

Урад прапанаваў вызначыць галіны, якія ў найбольшай ступені пацерпяць ад замаруджвання эканамічнай актыўнасці і падзення попыту. Унесены на разгляд Прэзідэнта пакет мер іх падтрымкі датычыцца пытанняў падаткаабкладання, арэндных і працоўных адносін, а таксама шэрага адчувальных сацыяльных аспектаў.

"Гэта будуць рэкамендацыі губернатарам. І якім-небудзь прадпрыемствам, за якія ўрад непасрэдна адказвае. Калі мы будзем выдзяляць нейкія грашовыя сродкі для эканомікі - іх будуць дзяліць губернатары, яны гэтага патрабавалі. Яны кажуць: мы самі разбяромся - ці магазін падтрымліваць, хімвалакно, ці якое-небудзь дывановае прадпрыемства. Яны маюць рацыю, ім там больш відаць, калі мы будзем гэтыя сродкі камусьці выдзяляць. Мы не павінны з Мінска чайнай або сталовай лыжкай дзяліць гэтыя грошы, каму што дастанецца. Не трэба гэтым займацца. І дзякуй богу, што рэгіёны бяруць на сябе гэтыя пытанні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы лічыць, што трэба стымуляваць людзей і асабліва малы бізнес да работы. "Каб тыя ж рэстараны везлі абеды на прадпрыемствы, не завышаючы цэны, дамоў да людзей: мы ж папрасілі старых людзей сядзець дома, а іх трэба накарміць. Ёсць многія сем'і, якія самаізаляваліся, - іх таксама трэба накарміць. І многія рэстараны пайшлі па гэтым шляху, а некаторыя сядзяць, склаўшы рукі, і чакаюць, што ім нехта нешта дасць. Ніхто нікому нічога не дасць. А калі хтосьці хоча, каб яму далі, няхай скажа: дзе гэта ўзяць? Мы што, будзем сёння забіраць у людзей, якія напружваюцца, і аддаваць тым, хто сёння гультайнічае? Гэтага не будзе", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі