Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Май 2018

У Беларусі свята шануюць самаадданасць герояў Вялікай Айчыннай вайны - Лукашэнка

У Беларусі свята шануюць самаадданасць герояў Вялікай Айчыннай вайны - Лукашэнка

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі свята шануюць самаадданасць герояў Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску з нагоды 73-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў суайчыннікаў, ветэранаў і гасцей Беларусі са святам і падкрэсліў, што перамога ў Вялікай Айчыннай вайне вярнула людзям права на свабоднае і мірнае жыццё.

"Мы свята шануем самаадданасць усіх, хто з гонарам прыняў удар і з першых дзён вайны змагаўся бязлітасна з ворагам. Хто, не шкадуючы ўласнага жыцця, ішоў у бой. Хто ўпартай і цяжкай працай забяспячваў фронт, бясстрашна процістаяў захопнікам на акупіраванай тэрыторыі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што зямля Беларусі акроплена слязамі дзяцей, жанчын і старых. Абпалена агнём. Прасякнута болем салдат і мірных жыхароў.

"Мы - сённяшнія яе жыхары - павінны помніць пра гераічны подзвіг народа. Бо вайна не проста зламала лёсы і мары - яна скалечыла душы і пакінула глыбокі след у сэрцах беларусаў", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Удзельнікі і госці ўрачыстай цырымоніі ўшанавалі памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне мінутай маўчання.

Выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі 9 мая 2018 года

Паважаныя суайчыннікі, госці Беларусі!

Дарагія ветэраны!

Віншую вас з вялікім усенародным святам - Днём Перамогі! Перамогі, якая вярнула людзям права на свабоднае і мірнае жыццё.

Мы свята шануем самаадданасць усіх, хто з гонарам прыняў удар і з першых дзён вайны бязлітасна змагаўся з ворагам. Хто, не шкадуючы ўласнага жыцця, ішоў у бой. Хто ўпартай і цяжкай працай забяспячваў фронт, бясстрашна процістаяў захопнікам на акупіраванай тэрыторыі.

Зямля Беларусі акроплена слязамі дзяцей, жанчын, старых. Абпалена агнём. Прасякнута болем салдат і мірных жыхароў.

Мы - хто жыве на ёй сёння - павінны помніць пра гераічны подзвіг народа. Бо вайна не проста зламала лёсы і ўкрала мары - яна скалечыла душы і пакінула глыбокі след у сэрцах беларусаў.

Давайце сёння ўсе разам ушануем памяць загінулых мінутай маўчання.

Паважаныя таварышы!

Час няўмольна ідзе наперад, заглушае боль і супакойвае памяць. На жаль, чалавечае жыццё зноў абясцэньваецца. Свет раздзяляецца, разбураюцца векавыя ўстоі, сціраюцца духоўныя арыенціры.

Але беларускі народ, перажыўшы многія войны, беражліва захоўвае такія простыя і зразумелыя кожнаму чалавеку каштоўнасці: шчасце сустракаць мірнае світанне, удыхаць водар гарачага хлеба, адчуваць цяпло любімых рук, чуць звонкі смех дзяцей і марыць пра іх будучыню.

Мы ведаем цану свабоды і незалежнасці. Таму з такім хваляваннем ставімся да гісторыі, так старанна адстойваем прынцыпы справядлівасці, сумленнасці і роўнасці.

Паважаныя сябры!

Мы, беларусы, заўсёды змагаліся за недапушчэнне скажэння гісторыі, асабліва гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мы змагаліся супраць такіх шарлатанаў і не думалі, што нам давядзецца змагацца і з іншай бядой - прыватызацыяй нашай Перамогі. Не магу не спаслацца на словы нашага сябра Аляксандра Сурыкава, які нядаўна сказаў: "Мы разам перамаглі ў гэтай страшнай і бязлітаснай вайне. Не будзь мы разам, мы і сёння стаялі б на каленях". Сказана правільна. Разам, увесь савецкі народ унёс дастойны ўклад у перамогу над нацызмам. І дзяліць гэту перамогу сёння недарэчы. Гэта балюча для сённяшніх ветэранаў гэтак жа, як аддаваць яе забыццю.

Праводзячы міралюбівую палітыку, паважаючы інтарэсы іншых народаў, мы не адмовімся ад нашых перакананняў. Не станем іх навязваць, але заўсёды працягнем руку дапамогі таму, хто ў ёй мае патрэбу. Гэта наша цвёрдая і паслядоўная пазіцыя.

Паважаныя сябры!

Кожны год, адзначаючы Дзень Перамогі мы ўспамінаем не толькі страшны час ваеннага ліхалецця, але і тое, якіх намаганняў каштавала падняць з руін наш Мінск, усю Беларусь пасля разрухі. Бачым, якой моцнай і незалежнай яна стала сёння. Разумеем, якое гэта шчасце - жыць і гадаваць дзяцей пад мірным небам.

І дакладна ведаем, што кожны пражыты намі дзень - гэта бясцэнны дар усіх, хто набліжаў Вялікую Перамогу.

Захоўвайце памяць аб загінулых героях, беражыце тых, хто сёння побач!

Няхай жыццё будзе доўгім, шчаслівым, напоўненым добрымі і абавязкова мірнымі справамі.

Са святам!

З Днём Вялікай Перамогі!

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі